1. Дзе ж Ты, Езу, радасць сэрца, наймілейшы Збавіцель,
Дзе жаданая патоля, * для душы Суцяшыцель?
Дай мне духа пакаяння,
Ад граху выратаванне.
Дзе ж Ты, мой найлепшы Езу? –
У Табе паратунак.
2. Прагну я Цябе душою, о, жаданы Езусе!
Мне лягчэй пакуты зносіць, як са мной Ты, Хрыстусе.
Без Цябе я жыць не зычу,
Я, нямоглы, Цябе клічу:
Спадзяюся на Цябе я,
Бо мая Ты надзея!
3. Ты ж прыйдзі хутчэй да сэрца, наймілейшы Езусе!
Ў таямніцы Найсвяцейшай я Табой наталюся.
Ты - Крыніца асалоды,
Дар ласкавы прахалоды.
Будзь заўсёды ў сэрцы, Божа,
Без Цябе жыць нягожа.