Рэфр.: Аблічча Тваё - мне Айчына і Царства любові адзінай,
мая найчысцейшая радасць, лагоднае сонца кожнага дня.
1.Твой дзіўны невыказны вобраз, Як зорка на маіх сцежках,
а Прасвятое Аблічча для мяне і радасць, і неба.
Рэфр.: Аблічча Тваё - мне Айчына і Царства любові адзінай,
мая найчысцейшая радасць, лагоднае сонца кожнага дня.
2. Ты - кветка, сакрытая ў даліне, чароўны водар разліваеш.
Душу ў выгнанні суцешыш, каб спакой нябёсаў адчула.
Рэфр.: Аблічча Тваё - мне Айчына і Царства любові адзінай,
мая найчысцейшая радасць, лагоднае сонца кожнага дня.
3. Тваё Аблічча - мне раскоша, і больш нічога не прагну.
У Тваім скрыты твары, да Цябе я стану падобным.
Рэфр.: Аблічча Тваё - мне Айчына і Царства любові адзінай,
мая найчысцейшая радасць, лагоднае сонца кожнага дня.
4. Тваё Аблічча, мой Збавіцель, душы маёй адпачынак.
І як букет Божы міры я яго ў сэрцы схаваю.
Рэфр.: Аблічча Тваё - мне Айчына і Царства любові адзінай,
мая найчысцейшая радасць, лагоднае сонца кожнага дня.
5. Азнач мяне пячаткай Божай Тваіх лагодных абрысаў.
І прывяду к’ Табе сэрцы, прыгажосць Тваю каб пазналі.