1. Край наш родны атуляеш, Марыя,
І да Бога прамаўляеш, Марыя!
Бог за слова з Тваіх вуснаў благаславіць беларусаў,
Тваё Імя на абрусах, Марыя!
2. Пад Крыжом Сына стаяла, Марыя,
І малітву прамаўляла, Марыя,
Праз кананне Твайго Сына хай ўстае наша Радзіма
І праснецца ўжо шчасліва, Марыя!
3. Праз палі і праз балоты, Марыя.
І ў мароз і у спякоту, Марыя.
Ўсюль Імя Тваё ў Айчыне - ў Будславе і ў Лагішыне.
Вера наша не загіне, Марыя!
4. Ўстанем дружна грамадою, Марыя.
Пераможам дабрынёю, Марыя.
Просім, каб моц Твайго Сына Беларусь уваскрасіла,
Каб гучала Тваё Імя, Марыя!