1. Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы,
Наведай вернікаў сваіх,
Напоўні ласкай з вышыні
Сэрцы, што створаны Табой.
2. Названы Суцяшыцелем,
Ты найвышэйшы Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў
І узмацненне нашых душ.
3. Ты спасылаеш сем дароў,
Бо маеш сілу ад Айца.
Праз Сына абяцаны нам,
Ты мноствам моваў прамаўляў.
4. Сваёю ласкай асвяці
Сэрцы і розум нашыя,
І сэрцы нам аздараві
І нашы цноты узмацняй.
5. Ты злога духа адгані
І супакоем адары,
Заўсёды за Сабой вядзі
І прабачэнне грэшным дай.
6. Дай праз Цябе Айца пазнаць
І шлях да Сына пакажы,
Ты - Дух любові Іх дваіх,
Верым Табе ва ўсе часы.
7. Богу Айцу хвала заўжды
І Сыну Уваскрэсламу,
Суцяшыцелю, Табе
Хвала на вечныя вякі. Амэн.