Рэф.: Пан - Святло і Збаўца мой.
Пан – Жыццё і Праўда мая.
Ласка Пана вядзе мяне,
Лёс мой у руках Яго.
1. Пан - Святло і Збаўленне маё,
каго ж мне баяцца?
Пан - ахова жыцця майго,
каго ж мне палохацца?
Рэф.: Пан - Святло і Збаўца мой.
Пан – Жыццё і Праўда мая.
Ласка Пана вядзе мяне,
Лёс мой у руках Яго.
2. Нават калі злачынцы будуць супраць мяне,
маё сэрца не пачуе страху.
Хоць бы пайшлі на мяне вайной,
нават і тады я буду спадзявацца на Пана.
Рэф.: Пан - Святло і Збаўца мой.
Пан – Жыццё і Праўда мая.
Ласка Пана вядзе мяне,
Лёс мой у руках Яго.
3. Аднаго прашу ў Пана, аднаго жадаю,
каб я мог вечна жыць у доме свайго Бога,
бачыць хараство Яго,
і радавацца Яго святыняй.
Рэф.: Пан - Святло і Збаўца мой.
Пан – Жыццё і Праўда мая.
Ласка Пана вядзе мяне,
Лёс мой у руках Яго.
4. Ён беражэ мяне ў доме Сваім
падчас напасці,
Ён укрые мяне пад заслонай Сваёй
і ўзнясе мяне на скалу.
Рэф.: Пан - Святло і Збаўца мой.
Пан – Жыццё і Праўда мая.
Ласка Пана вядзе мяне,
Лёс мой у руках Яго.
5. Па-над ворагамі, што навакол мяне,
я зараз узнімаю галаву.
Буду радасна складаць ахвяры Пану,
заспяваю і заіграю псальм Яму.
Рэф.: Пан - Святло і Збаўца мой.
Пан – Жыццё і Праўда мая.
Ласка Пана вядзе мяне,
Лёс мой у руках Яго.
6. Пачуй, Пане, голасна клічу.
Злітуйся нада мною і мяне паслухай.
Пра Цябе гаворыць сэрца маё: «Шукай аблічча Яго!»
І шукаю Цябе, мой Пане.
Рэф.: Пан - Святло і Збаўца мой.
Пан – Жыццё і Праўда мая.
Ласка Пана вядзе мяне,
Лёс мой у руках Яго.
7. Ты — мая дапамога, не адцурайся мяне
і не пакідай мяне, Збаўца мой і Божа.
Бо калі пакінуць мяне нават бацька мой і маці,
Ты, аднак, Пане, мяне прытуліш.
Рэф.: Пан - Святло і Збаўца мой.
Пан – Жыццё і Праўда мая.
Ласка Пана вядзе мяне,
Лёс мой у руках Яго.