1. Вітай, о, Ютрань, над зямлёй што ўсходзіць,
душы людскія да Бога прыводзіць.
О, Зорка мора, Найсвяцейша Дзева,
Якар надзеі, наша Каралева!
2. Цябе ўзываю я да дапамогі,
Бо больш не маю іншае дарогі.
На маю лодку спусціш Ты праменне,
Мне свяціць будуць нават ноччу цені.
3. Як жа шчаслівы Матачкаю зваці
Цябе, цудоўна і прыгожа Маці,
На грозных хвалях паплыву з Табою
І не сустрэнусь болей я з бядою.