1. Сардэчна Маці, наша Апякунка,
Мы, як сіроты, просім паратунку.
Молім пакорна у зямным выгнанні:
Дай нам прытулак, злітуйся над намі!
2. Бедным сіротам да каго ўздыхаці?
Толькі да Сэрца наймілейшай Маці,
Бо міласэрна кожнаму спрыяе,
Тым асабліва, хто турботы мае.
3. Мы заслужылі ўласнымі грахамі,
Каб успылаў гнеў Божы па-над намі.
Ў час, як Айцец Бог гнеўна нас карае,
Шчасны, хто ў Маці паратунак мае!
4. Для Беззаганнай Бог усё здзяйсняе:
Доўг нам даруе, віны прабачае.
Як жа Цябе нам не любіць сардэчна,
Бо ўкрыцца можам пад Твой плашч бяспечна.
5. Маці, ратуй нас, будзь нам абаронай
І адвядзі Ты Божы гнеў суровы.
Сэрца ўзгадай жа, што мячом працята,
Ў час, калі Сына крыжавалі каты.
6. Дзеля пакутаў і душы збалелай,
Бо на Галгофе з Сынам Ты цярпела,
Бог нам даруе, каб мы за правіны,
Так не цярпелі, як цярпець павінны.
7. Гнеў справядлівы як Айцец злагодзіць,
Ты пакажы да неба нам дарогу.
Сэрца святога ласку і апеку
Будзем узносіць з веку і да веку.