1. Распачаўся Пост Вялікі - кайся, Эвіна сям'я;
Хай пакутныя усклікі ўчуе вечны наш Суддзя!
Станавіся на калені, уздымай далоні ўвыш,
І з грахоў сваё сумленне ачышчай, узірай на крыж.
2. Глянь - цярновую карону Хрыстус на галоў ўзлажыў
І маліўся аж да скону, каб з нас кожны вечна жыў.
Ён католўскія тартуры церпяліва перанёс
У людской сваёй натуры, без уздыхаў, злосці, слёз.
3. І апошнія гадзіны Бога горача прасіў,
Каб цяжкія нашы віны міласэрна адпусціў.
Спавядайся ж у пакоры, хрысціянскі верны люд,
Йдзі пад Крыж у цяжкім горы і слязьмі змывай свой бруд.
4. Езу Хрысце, Божа мілы, Ты за нас усіх цярпеў,
Удзялі нам слабым сілы, злагадзі Айцоўскі гнеў.
Праз Твае цяжкія раны і крывавы ў млосці пот,
Езу, Божа наш каханы, дай нам, грэшным, наварот.