1. О Марыя, Маці Бога,
Ты не гардзіш анікога,
Хто ў нядолі ці ў патрэбе
Звернецца прад трон Твой у небе.
Рэф.: О Марыя, малі Сына.
Ты – надзея грэшных адзіна.
2. Дык і я, грэшнік нягодны,
Як сын да матулі роднай,
Да Цябе, Маці ласкава,
Шлю пакорнай просьбы слова.
Рэф.: О Марыя, малі Сына.
Ты – надзея грэшных адзіна.
3. О Матуля Найсвяцейша,
У рай дарога найпрасцейша,
Упрасі мне быць цнатлівым
І заўсёды справядлівым.
Рэф.: О Марыя, малі Сына.
Ты – надзея грэшных адзіна.
4. Сцеражы ад злых прыгодаў,
ад душы і цела шкодаў,
Голад, мор, вайну, пажары –
Адвярні ўсе Божы кары.
Рэф.: О Марыя, малі Сына.
Ты – надзея грэшных адзіна.
5. А па смерці няхай Бога,
У Святой Тройцы адзінага,
І Цябе, Нябесна Пані,
Славім у небе з Анёламі.
Рэф.: О Марыя, малі Сына.
Ты – надзея грэшных адзіна.
(2 варыянт тэксту)
1. О Марыя, Маці Бога,
Не адкінеш ты нікога,
Хто ў нядолі ці ў патрэбе
Звернецца прад трон Твой у небе.
Рэф.: О Марыя, малі Сына.
Ты – надзея грэшных адзіна.
2. Вызнаём Цябе, Марыя,
нашай Матачкай адзінай:
Ты ў смутку пацяшаеш,
супакоем адараеш.
Рэф.: О Марыя, малі Сына.
Ты – надзея грэшных адзіна.
3. Хочам мы Табе, о Маці,
думкі ўсе свае аддаці.
У дар прымі, Марыя, сэрца,
да Цябе яно імкнецца.
Рэф.: О Марыя, малі Сына.
Ты – надзея грэшных адзіна.
4. I ў ліхой, цяжкой гадзіне
ласкі поўная Марыя
Ўсіх гаротных супакоіць,
душы міласцю спатоліць.
Рэф.: О Марыя, малі Сына.
Ты – надзея грэшных адзіна.
5. Сцеражы ад злых прыгодаў,
ад душы і цела шкодаў,
Войны, голад, мор, пажары
— адвярні ўсе Божы кары.
Рэф.: О Марыя, малі Сына.
Ты – надзея грэшных адзіна.
6. А калі па волі Пана
скон жыцця майго настане,
Памажы тады мне Маці,
у ласцы Божай паміраці.
Рэф.: О Марыя, малі Сына.
Ты – надзея грэшных адзіна.