1. На крыж прыбіты, Бог Сын цвікамі,
Плач, чалавеча за грэх слязамі.
Ах, ах! На крыжы ўмірае.
Езус вочы закрывае.
2. Зранена страшна Божае цела,
Зліта крывёю ў ранах вісела.
Ах, ах! То грэх наш пракляты
Мучыць Бога так заўзята.
3. Коле карона голаў балюча,
Вусны спаліла смага пякуча.
Ах, ах! За маё зграшэнне
Езус млее ад цярпення.
4 .Пад крыжам Маці плача, канае,
Матчына сэрца жаль разрывае.
Ах, ах! Злосць мая ліхая
Страшна Богу адплачае.
5. Буду ўжо лепшым, памажы мне, Божа,
Грэх, вораг люты, болей не можа.
Ах, ах! Годзе ўжо грашыці,
З ласкай Божай хачу жыці.
6. I з Магдаленай пакутаваці,
За ўсе зграшэнні адшкадаваці.
Ах, ах! Зжалься нада мною,
Божа, дай мне жыць з Табою.
7. Сёння з грахом я пачну змагацца
І з жалем буду я спавядацца.
Ах, ах! Мне прабач, о Божа!
Болей грэх мяне не зможа