1. Як жаданы Хрыстус к нам на свет прыходзіць,
Ноч у ясным ззянні на зямлю сыходзіць.
Цешацца ўсе Анѐлы,
Да нябѐс іх спеў вясѐлы:
"Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo!"
2. Пастушкам Анѐлы абвясцілі чутку:
"У Бэтлеем бяжыце да стаенкі хутка.
Нарадзіўся там Збавіцель,
Усяго свету Адкупіцель".
"Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo!"
3. "О, нябѐсаў сілы і пасланцы неба,
Вы ясней скажыце, што рабіць нам трэба.
Бо мы ўсе не разумеем
І ажно ад страху млеем".
"Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo!"
4. "У Бэтлеем ідзіце, бо там дзіва дзіўна —
У жолабе спавіты Божы Сын Адзіны.
Пакланіцеся, як Богу,
Ён пашле вам дапамогу".
"Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo!"
5. Як жа зразумелі пастушкі навіну,
У Бэтлеем пабеглі, каб пабачыць Сына.
Цуд вялікі там адкрылі,
Як Анѐлы гаварылі.
"Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo!"
6. А калі прыбеглі, у здзіўленні сталі,
Што зышоў з нябѐсаў Бог да беднай стайні.
Укленчылі прад Богам Вечным
У абліччы чалавечым.
"Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo!"