1. Маці Збаўцы Святога,
Між жанчынаў адзіна.
Проста ў неба дарога,
Зорка з неба дзіўна.
Ты, як райска я брама
Нас вядзеш да Бога.
Будзь надзеяй, о Панна
Для роду людскога.
2. Адвядзі ад пакуты
Люд свой, што ўпадае,
Хоць грахамі скуты
Вольным быць жадае.
Ты праз цуд нарадзіла
Пана - Вечнага Творцу,
І сама Ты карміла
з неба бога-Збаўцу.
3. Панна поўная ласкі,
Славы нечуванай,
Габрыэль блаславёнай
Зваў Цябе з пашанай.
Апякуйся, о Пані
Грэшнымі сынамі.
І хоць грэх часам раніць,
Будзь заўсёды з намі.