1. Марыя Маці, да Цябе малюся,
А ў сэрцы маю столькі асалоды,
Што ёй ніколі я не наталюся.
Будзь прывітана сёння і заўсёды.
2. Як зводзіць вораг з добрае дарогі,
Спешна гарнуся да Благаслаўлёнай.
І вось знікаюць на душы трывогі,
Будзь жа, заўсёды, Маці, абаронай.
3. Як смерць насцігне горкаю гадзінай,
Як Бог пакліча ад жыцця зямнога.
Зноў папрашуся да Цябе, адзінай,
З Табою ў небе славіць Пана Бога.