1.У беднай стайні нарадзіўся Ты,
Доўгачаканы Збаўца наш святы.
Салодка засні, Сыночак малы,
Спявае Матуля, Сыночак засні. (2р.)
2. Спі, мой маленькі, любы мой Сынок,
Сонцам сагрэты жыта каласок.
Салодка засні, Сыночак малы,
Спявае Матуля, Сыночак засні. (2р.)
3. Будзеш вялікім Ты валадаром
Зямлі і неба, свету Каралём.
Салодка засні, Сыночак малы,
Спявае Матуля, Сыночак засні. (2р.)
4. Рукой Сваёю нас благаславі,
Край наш святою ласкай адары.
Салодка засні, Сыночак малы,
Спявае Матуля, Сыночак засні. (2р.)