1. Божа Дух Святы, прыйдзі
І нябеснага спашлі
Нам святла Твайго струмень.
Ойча ўбогіх, паспяшы,
Сэрцам праўду пакажы
І свае дары нам дай.
2. Суцяшыцель сэрц людскіх,
Наймілейшы госць у іх,
Асалода стомленых,
Адпачынак змучаных
І вада для прагнучых,
Суцяшэнне плачучых.
3. О Святло шчаслівае,
У сэрца ўглыб уніклівае,
Тваіх верных напаўняй.
Без Твайго дыхання
Што ж сярод стварэння?
Пустата і небыццё.
4. Што нячыста ў нас – абмый,
Што засохла – ажыві.
Што паранена – злячы,
Што ў нас цвёрдае – схілі,
Скрыўлена – прамым чыні,
Холад сэрца разагрэй.
5. Дай жа Тваім верным,
Тваёй ласкі пэўным,
Сем Тваіх святых дароў.
Дай заслугу мужнасці,
Вытрываць у вернасці,
Дай і радасць вечную. Амэн.