1.Ах, убогі жолаб з небывалым дзівам:
Тут у выглядзе дзіцяці Бог ляжыць праўдзівы.
2. Зімна Сыну Бога у кутку маленькім.
Ён пакінуў край нябесны, атрымаў стаенку.
3. Ці не мог Ты, Божа, мець палац прыгожы?
Ах, нашто сцюдзёнай ноччу выбраў гэта ложа?
4. Прад Табой з паклонам галаву схіляем,
Між жывёлы ў стаенцы мы Цябе вітаем.
5. З неба прыбываеш, нам грахі змываеш.
А змываючы грахі ўсе, слёзы праліваеш.
6. Злітуйся над намі, змый грахі слязамі.
Богу сэрцы у пакоры аддаем мы самі.