1.Божы Арханёл Габрыэль Святы
абвясціў Прачыстай Дзеве:
"Ты народзіш Сына Божага,
Езус будзе імя Яго".
2. «Бога я слуга, а жыццё маё
Прыналежыць волі Творцы,
Хай спрадвечна воля споўніцца
Як Табою абвешчана».
3. Стаўся Ён дзіцём, хоць і Богам быў,
У святым улонні Дзевы.
І Збаўлення радасць нам адкрыў
Вечны Бог, добры Збаўца наш.