1.О, Езу Хрыстэ, цэлы свет, — Аллелюя, аллелюя, —
Хвалу, пашану шле Табе, Аллелюя, аллелюя!
2. Нябёсы песню узнялі — Аллелюя, аллелюя! —
І хрысціяне на зямлі. Аллелюя, аллелюя!
3. Уся прырода ажыла — Аллелюя, аллелюя! —
І зелянець распачала. Аллелюя, аллелюя!
4. І птушкі спеў свой узнялі, — Аллелюя, аллелюя! —
Ўслаўляюць Бога салаўі. Аллелюя, аллелюя.
5. Праменні сонца зіхацяць, — Аллелюя, аллелюя! —
Нам хочуць нова ззянне даць. Аллелюя, аллелюя!
6. Увесь сусвет хвалу Табе — Аллелюя, аллелюя! —
Узносіць сёння у хвале. Аллелюя, аллелюя.