1. У Бэтлеем спяшайма,
Да стайні, бо там цуд:
У ясельках Сын Божы
Ён збавіць грэшны люд.
Рэфр.: Анёлы, заспявайце!
Зайграйце, пастушкі
Паклон Яму аддайце,
Валадары зямлі.
2. Укленчым на калені,
Дзіцятка гэта Бог.
Свайго вітаем Пана,
Удзячна плоцім доўг.
Рэфр.: Анёлы, заспявайце!
Зайграйце, пастушкі
Паклон Яму аддайце,
Валадары зямлі.
3. О Божа, хто спазнае
Тваёй любові скарб?
На сене пры жывёле
Ты ўзводзіш свой пасад.
Рэфр.: Анёлы, заспявайце!
Зайграйце, пастушкі
Паклон Яму аддайце,
Валадары зямлі.
4. Айцом Ён роўны ў Бостве,
Нябёсаў Валадар,
Нам шчыра спагадаўшы,
Прыняў жыцця цяжар.
Рэфр.: Анёлы, заспявайце!
Зайграйце, пастушкі
Паклон Яму аддайце,
Валадары зямлі.