1. О, Езу наш любы, Ты - Крыніца ласк,
Ты свет асвятляеш, нібы сонца бляск.
Тваё Сэрца, Езу, ранай ззяе мне,
за Муку, за сум Твой дзякуем Табе.
2. Зышоў на зямлю Ты, Езу уначы,
Каб цемру і холад душ перамагчы.
Каб даць свету згоду, братнюю любоў,
Каб кожны прабачыў ворагу наноў.
3. На светлай вячэры ногі нам Ты мыў.
У садзе Ты плакаў і самотны быў.
Прабач мне, о Езу, здрадзіў я Цябе.
Прашу са слязамі, дык даруй жа мне.
4. Чакаю з надзеяй я той светлы дзень,
Калі праміне боль і мой сум, як цень
І Маці Святая, і мая радня
Сустрэнуць ля брамы грэшнае дзіця.