1. Анёльскі дзіўны спеў
Хвалою узнясецца,
Падзяка ад людзей
Марыі Панне льецца.
Рэфр.: Авэ, авэ, авэ, авэ, Марыя,
Вітай, вітай, вітай, вітай, Марыя.
2. Марыя чуе спеў,
Спяшыць на тыя гукі -
Суцішыць горкі плач,
Суняць пакутаў мукі.
Рэфр.: Авэ, авэ, авэ, авэ, Марыя,
Вітай, вітай, вітай, вітай, Марыя.
3. Да Масабельскіх скал
Бернардка паспяшае,
І цуд дзяўчынцы стаў -
Бог сведкай запрашае.
Рэфр.: Авэ, авэ, авэ, авэ, Марыя,
Вітай, вітай, вітай, вітай, Марыя.
4. Абрыс няветлых скал
У ззянні патанае,
Нябесны бляск дабра
Укленчыць прымушае.
Рэфр.: Авэ, авэ, авэ, авэ, Марыя,
Вітай, вітай, вітай, вітай, Марыя.
5. Бернардка ўся дрыжыць,
І ружавее тварык,
Душа яе спяшыць
Прывеціць гэту Панну.
Рэфр.: Авэ, авэ, авэ, авэ, Марыя,
Вітай, вітай, вітай, вітай, Марыя.
6. Малітвы шчырых рук -
Ружанец прамаўляе.
Да сэрца шчасны стук -
Найпрыгажэй вітае.
Рэфр.: Авэ, авэ, авэ, авэ, Марыя,
Вітай, вітай, вітай, вітай, Марыя.
7. Калі ж гучанне слоў
Малітвы ўдзячнай сціхла,
Нібы ў тумане зноў,
З вачэй Марыя знікла.
Рэфр.: Авэ, авэ, авэ, авэ, Марыя,
Вітай, вітай, вітай, вітай, Марыя.