1. Наш Пан — Хлеб Нябесны між намі жыве;
Ён сумным надзею і радасць дае.
Пакорна сыходзіць да нас на алтар:
Каб стаць нам пажывай, дае Сябе ў дар.
2. Наш Пан — Добры Пастыр, прытулак слабым
дае літасціва ў Сэрцы Сваім,
любоўю святою лагодзіць наш боль
і сум разганяе надзеі святлом.
3. Наш Пан міласэрны, Ён любіць свой люд,
прамень з неба шле ў даліну пакут,
каб шлях чалавеку дабром асвятляць,
у сэрцах па небе тугу абуджаць.
4. Наш Пан праслаўлёны, да нас Ён ідзе,
нясе супакой, суцяшае ў бядзе.
О свету, збаўленне з грахоў нас абмый
і моцай Сваёю ад злога укрый.