1.Упадзём на твар з пакорай,
Слёзы скрухі пралівайма,
Каб Суддзя наш міласэрны
Адхіліў Свой гнеў і кару.
2. Часта, Ойча наймілейшы,
Мы Цябе грахамі крыўдзім,
Пане, змілуйся над намі,
Пакажы Сваю ласкавасць.
3. О Стварыцель наш і Збаўца,
Сілы дай Свайму народу,
Ажыві памкненні нашы,
Каб жыццём Цябе хвалілі.
4. Захавай ад зла і бедаў,
Памнажай дабро і ласку,
Каб Табе нам спадабацца
Ўжо цяпер і назаўсёды.
5. Богу ў Тройцы Найсвяцейшай
Будзе слава і падзяка
За збаўлення плён і ласку,
Што спасланы ў час пакуты. Амэн.