1.О, Мудрасць, Божых вуснаў дар,
Што агарнула ўвесь абшар,
Што правіш мудра ўсім, прыйдзі,
Шляхам разважнасці вядзі.
2. О, Ізраэля Правадыр,
Што прамаўляў ў агні святым
І на Сінаі права даў,
Рукой магутнаю нас збаў.
3. О, Корань Ессэ, знак людзям,
Вусны замкнуў Ты каралям.
Будуць маліцца да Цябе,
Прыйдзі, суцеш нас у журбе.
4. О, Ключ Давідаў! Не адкрыць
Тое, што хочаш Ты закрыць.
Што адкрываеш - не замкнуць.
Прыйдзі, ратункам вязням будзь.
5. О, Ўсходзе, вечнае святло
І справядлівасці жытло,
Бляскам цудоўным асвяці
Тых, хто у цемры зла сядзіць.
6. О, Валадар народаў ўсіх,
Вечнае Ты прагненне іх,
Камень, што ўсё ў адно злучыў,
Збаў тых, каго з зямлі стварыў.
7. О, «З намі Бог», Эмануэль!
Мае Закон Твой Ізраэль.
Вось надышоў збаўлення час,
Божа, прыйдзі хутчэй да нас!