1.Хрысце, Цару справядлівы,
Як жа вельмі ты цярплівы.
Цябе білі, катавалі,
І бязмерна зневажалі.
2. Ты маліўся ў святаградзе,
Памятаў аб чорнай здрадзе:
Настаўніка бяздушны
Прадасць вучань крывадушны.
3. На малітве знемагаўся,
Пот крывавы праліваўся,
Аднак прыняў шмат цярпенняў,
Хацеў усім даць збаўленне.
4. За каго цярпеў такія
Мукі праведны Месія?
Хрысце, пацярпелы ў ранах,
Змілуйся над ўсімі намі.