1. Езусе, памяць пра Цябе
Ў сэрца ўлівае радасць мне.
А большай слодычы няма,
Як Цябе блізка адчуваць.
2. Аб Ім спяваць найпрыямней,
Аб Ім жа слухаць наймілей,
І разважаць найсаладзей,
Бо Ён - Сын Божы, Збавіцель.
3. Надзея тых, хто каецца,
Салодкі тым, хто моліцца.
Тым добры, хто Яго шукаў,
Які ж для тых, хто ўжо знайшоў?
4. Язык не можа выказаць,
Рука не можа напісаць,
Той верыць можа, хто пазнаў,
Што значыць Езуса любоў.
5. Езу, будзь нашай радасцю
І ў небе ўзнагародаю.
Ты будзь жа нашай сла ваю
На ўсю вечнасць бясконцую. Амэн.