1. О, Беззаганна, Святая Пані,
нявінна быццам лілеі цвет.
Святы Ружанец трымаеш, Маці,
да Сына клічаш наш грэшны свет.
Рэфр.: Фацімска Маці, пачуй жа нас.
Будзь з намі разам у кожны час.
Ад смерці, грэху аберагай,
калі ж блукаем - руку падай.
2. О, Беззаганна, Святая Пані,
Ты хочаш, каб мы свой неслі крыж.
«Пакіньце грэх свой, што Сына раніць»,-
Ляціць з нябёсаў узнёслы кліч.
Рэфр.: Фацімска Маці, пачуй жа нас.
Будзь з намі разам у кожны час.
Ад смерці, грэху аберагай,
калі ж блукаем - руку падай.
3. О, Беззаганна, Святая Маці,
Пачуй жа голас дзяцей з зямлі.
Прыносім сэрцы і боль, што з намі,
Бо жыць без Бога не хочам мы.
Рэфр.: Фацімска Маці, пачуй жа нас.
Будзь з намі разам у кожны час.
Ад смерці, грэху аберагай,
калі ж блукаем - руку падай.