ГЭТА ХЛЕБ / LAUDA SION - ЕССЕ PANIS
СЕКВЕНЦЫЯ
1. Гэта Хлеб анёлаў Божых, стаў пасілкам падарожных, што імкнуцца да нябёс.
Хлеб сапраўдны слугаў Божых псам кідаць яго не гожа, бо яго даў сам Хрыстос.
2. У Пісаннях прадказаны, быў спрадвеку ўшанаваны, Хлеб спасланы ад Айца.
Богу Абрагам прыносіць сына ў ахвяру, просіць моцы ў веры да канца.
3. І ягнё, што выбіралі, як пасхальны дар складалі — сімвал вобраза таго.
Манна, з неба што спаслана, сведчыць аб любові Пана, міласэрнасці Яго.
4. Добры Пастыр, хлеб праўдзівы, Езу, будзь нам літасцівы, Нас кармі і апякай.
I з Айцоўскай дабрынёю ў славе, на нябесным Троне нас, дзяцей сваіх, прымай.
5. Ты ўсё ведаеш і можаш, усемагутны, вечны Божа, жывіш верных на зямлі.
Дай, каб мы ў хвале нябеснай са святымі годнай песняй праслаўляць той хлеб змаглі.