1. Уладарка і зямлі, і неба,
Да Цябе звяртаемся ў патрэбе.
Рэфр.: У Цябе ратунку мы шукаем,
Праз Ружанец літасці чакаем,
Ружанцова Панна Марыя.
2. Маці, Ты прыйшла з адным жаданнем
Ратаваць людзей ад пакарання.
Рэфр.: У Цябе ратунку мы шукаем,
Праз Ружанец літасці чакаем,
Ружанцова Панна Марыя.
3. Хто ад гневу Божага ўратуе,
Хто гаротных грэшных пашкадуе?
Рэфр.: У Цябе ратунку мы шукаем,
Праз Ружанец літасці чакаем,
Ружанцова Панна Марыя.
4. Праз Бэрнардку ты дала ружанец,
Грэшным ён для абароны шанец.
Рэфр.: У Цябе ратунку мы шукаем,
Праз Ружанец літасці чакаем,
Ружанцова Панна Марыя.
5. Таямніцы ружанца святога
Перамогуць моц шатана злога.
Рэфр.: У Цябе ратунку мы шукаем,
Праз Ружанец літасці чакаем,
Ружанцова Панна Марыя.
6. Хай жа сэрца маё трыумфуе:
ад загубы Маці ўратуе.
Рэфр.: У Цябе ратунку мы шукаем,
Праз Ружанец літасці чакаем,
Ружанцова Панна Марыя.