Гэта ёсць дзень, які даў нам Пан!
Радуйцеся, весяліцеся ў Ім!
Аллелюя, аллелюя!
1. Ты, што жывеш у аблоку, поўным агню,
Ты, што сядзіш на троне з сапфіраў,
Духаў нябесных акружаны хорам,
Божа хвалы вечнай.
Гэта ёсць дзень...
2. Ты, што прамаўляў у кусце палаючым,
Айцец Старога Запавету,
Люд праводзіў праз чырвоныя воды,
Божа Паратунку.
Гэта ёсць дзень...
3. Пан святароў, цароў і прарокаў,
Прыгожая святыня была домам Тваім.
Ты, аднак, выбраў дом Сабе ў нашых сэрцах,
Божа міласэрны.
Гэта ёсць дзень...
4. Каб паяднаць грэшных людзей з Сабою,
Даў нам Сына, што стаў чалавекам.
Ў Ім паказаў бязмерную любоў Сваю,
Божа-Адкупіцель.
Гэта ёсць дзень...