1. Дзе чысцовыя пакуты,
Што знішчаюць грэху путы.
Горкі плач той, сум бязмежны
Літасць Матчына суцешыць. О, Марыя!
2. Ты струмень вады крынічнай,
Дорыш радасць моцы чыстай.
Дай тым моцы, што ўміраюць,
Хай пакутаў не спазнаюць, о, Марыя!
3. Сэрцы да Цябе імкнуцца,
З верай шчырай аддаюцца.
Твар Твой хай ім асвятляе
Шлях да неба, шлях да раю, о, Марыя!
4. Ты надзейны ключ да раю,
Вязень гэта добра знае.
Прагне вырвацца з вязніцы
Да нябеснае святліцы. О, Марыя!
5. Справядлівых асвячэнне,
Душам грэшным узвышэнне.
З Мацярынскай дапамогай
Боль аціхне, боль суровы. О, Марыя!
6. Чысціня Тваіх заслугаў
Згасіць полымя загубы.
Прывядзі сыноў Адама
З мукаў да нябеснай брамы, о, Марыя!