1. Бог прыходзіць, моц трухлее,
Усемагутны Бог спрадвекам.
Агонь крэпне, бляск цямнее,
Стаў Бязмежны чалавекам.
Занядбаны, знатны славай.
Смяротны Пан над вякамі.
Творцы слова Целам стала
І жыло паміж намі!
2. Бог нябесны край пакінуў,
Бог сваё пакінуў шчасце.
Да людзей прыйшоў любімых
Зведаць гора і напасці.
Што цярпеў, цярпеў нямала,
Вінаватыя мы самі.
Творцы слова Целам стала
І жыло паміж намі!
3. Ў беднай стайні нараджэнне,
Дзе замест калыскі - жолаб.
А якое акружэнне?
Сена, пастухі, жывёлы.
Людзі бедныя віталі
Свайго Бога прад панамі.
Творцы слова Целам стала
І жыло паміж намі!
4. Руку падымі, Дзіцятка,
Блаславі Ты край наш мілы,
Нашы справы і парадкі
Умацуй сваёю сілай.
Падтрымай народ трывалы
І ўсе вёскі з гарадамі
Творцы слова Целам стала
І жыло паміж намі!