1. Мудрасці Дух, да нас прыйдзі,
І надпрыродны дай нам смак,
Каб і сягодня мы знайшлі
Божай любові ў свеце знак.
2. Нас навучы глядзець на свет,
Каб бачыць Бога-Творцу ў Ім,
Каб адшукаць Ягоны след
І заспяваць хвалебны гімн.
3. Радай служы паміж клапот,
А цень нявер’я асвяці,
Каб буру цяжкую няўзгод
Нам у жыцці перамагчы.
4. Дай дар пабожнасці спазнаць,
Добра маліцца навучы,
Каб жар любові атрымаць,
Шлях Божай праўды пакажы.
5. Мужнасцю Божай умацуй,
Дзе трэба нам цярпець, трываць.
Голас дзяцей заўжды пачуй,
Да нас прыйдзі, каб сілу даць.
6. Бога баяцца хочам мы,
Бо гэта мудрасці той знак,
Нас у апеку Ты прымі,
Каб шатан злы не перамог