1. Да Марыі быў пасланы
Габрыэль, Арханёл слаўны.
I ад Тройцы Найсвяцейшай
Кажа Дзеве Найчысцейшай:
«Вітай Панна, ласкі поўна,
Бог з Табою, бласлаўлёна».
2. Засмуціла Дзеву мова,
Што пачула ад Анёла.
А каб споўніць Бога волю,
To з пакорнаю душою
Словы ў сэрцы разважае,
Божы сэнс у іх шукае.
3. Цуд быў дзіўны, нечуваны –
Габрыэль сказаў да Панны
Словы мудрыя, святыя:
«He палохайся, Марыя,
Ласку Ты знайшла ў Пана
I Яго народзіш Сына.
4. Найвышэйшым Ён пасланы,
Будзе Езусам названы.
Чалавекам дасканалым,
Як асоба - Сам Бог славы,
Слова Вечнае Святое,
Што збаўляе ўсё жывое».
2 варыянт
1. Да Марыі быў пасланы
Габрыэль, Анѐле слаўны.
3 волі Тройцы Найсвяцейшай
Кажа Дзеве Найчысцешай:
"Будзь вітана, ласкі поўна,
Бог з Табою, бласлаўлѐна".
2. Панну дужа падзівіла
Вестка, што пачута была.
Словы ў сэрцы разважае,
Божы сэнс у іх шукае.
Засмучоная з той мовы
Не азвалася ні словам.
3.Той Вястун Святы з аблокаў,
Поўны мудрасці высокай,
Словы Ёй сказаў такія:
«Не палохайся, Марыя!
З ласкі Божае прычыны
Ты народзіш Бога-Сына.
4. Будзе Езусам названы
Божы Сын ушанаваны,
«Ён - Найбольшы» - скажа кожны,
Неабдымны ў свеце Божым,
Бога вечнага Сын вечны,
Збаўца свету - Бог спрадвечны».
5. «Як жа можа быць такое, -
Кажа Панна ў непакоі, -
Мужа я ж яшчэ не знал?»
Адказаў Анёл: «Так стала!
Сына Дух Святы падорыць,
Ў чысціні дзявочай створыць».
6. Панна ў гэта верыць стала
І удзячна прамаўляла:
«Хай не зменіцца нічога,
Я служыць гатова Богу.
Калі гэтага Ён хоча,
Будзе так, як Ты прарочыш!»