1. Спеў з нябёсаў шлюць анёлы
Прыгажосці незямной.
Славіць Бога ўсё наўкола,
Ў душах радасць і спакой.
Glo - - - - - ria in excelsis Deo!
Glo - - - - - ria in excelsis Deo!
2. Нарадзіўся Збаўца свету,
Вызваленне Ён нясе.
Ўдзячныя за ласку гэту,
Заспявайма шчыра ўсе.
Gloria...
3. Пастушкі ідуць да стайні,
Дзе спавіты Божы Сын.
Грэюць Езуса дыханнем
Вол з аслом, што побач з Ім.
Gloria...
4. Ў беднай стайні нараджэнне
Праз вякі ўслаўляйма ўсе,
Бо ў Дзіцятку Ўваскрасенне
Бачым мы ва ўсёй красе.
Gloria...