1. Ойча, Божа ўсемагутны,
Ты, што даў на свет пакутны,
на свет грэшны Свайго Сына
паслаў, як прыйшла гадзіна.
2. Езу Хрысце найсвяцейшы,
Збаўца наш найдаражэйшы,
За нас з міласці даешся,
Богу ахвярай стаешся.
3. Добры Езу, справядлівы,
Ў муках за нас церпялівы,
Ціхі, нібы ягнё стаўся,
Каб толькі Бог адпускаўся.
4. Глянь жа на крыж, чалавеча,
Як Збаўцу грэх твой калечыць,
Як гордасць твая ліхая
Езусу голаў схіляе.
5. Чалавек жа той так грэшны,
Тым больш мае быць цярплівы,
Калі Бог віны даруе
І нас мукаю карае.