1.Езу, Любоў Твая ў Гостыі скрытая, міласці цуд.
Бо нам пажывай стаў, Сэрца Сваё нам даў,
ласкі струмень спаслаў на верны люд.
2. Даруеш тым, што злом раняць, нібы лязом, Цябе віной.
Дзідай прабіты бок! Сэрца адкрыў нам Бог,
Каб свет абмыцца мог Яго Крывёй.
3. Ты ў Божым Сэрцы нам даеш прытулак сам, о, Езу мой!
Нам вораг злом сваім больш не пашкодзіць ў Ім,
Бо у Табе Самім люд скрыўся Твой.
4. Сэрца Тваё - трон ласк і міласэрнасць-бляск свеціцца ў Ім.
Пане, Ты бачыш Сам, што вельмі цяжка нам:
Быць на вякі з Табой дазволь усім.