1.Радаснай песняй вітаем,
О, Марыя, месяц май!
З сэрцаў пашану складаем,
Ты нам ласкі пасылай.
Час маёвы для зямліцы,
Росквіт дзіўнае красы.
І звініць па свеце слава,
шчасцем поўніць нашы дні. (2х)
2. Твая літасць хай асушыць
Ад слёз горкіх сумны след.
Ласкай, міласцю напоўніць
Пустку, дзе жыў брыдкі грэх.
І для ўсіх нас заяснее
Той любові ясны рай.
Хай уся зямля вітае,
О, Марыя, месяц май. (2х)