1. Радуймася, хрысціяне,
Бо Хрыстова з гробу ўстанне
Даравала нам збаўленне.
Аллелюя, аллелюя, аллелюя!
2. Патрыярхі рады сталі,
Што ў адхланні прабывалі,
Як Збавіцеля даждалі.
Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!
3. І убачылі Жывога,
Ён адняў моц духа злога,
Ім сказаў ісці да Бога.
Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!
4. З гробу камень адваліўся,
Хрыстус з мёртвых абудзіўся
І Марыі аб’явіўся.
Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!
5. Вучні Пана сабраліся,
Што былі ўжо разыйшліся,
Па Хрысту засмуцячыся.
Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!
6. Мы ўсе разам заспявайма,
Ўваскрасенне разважайма,
З грэху ўстаць пастанаўляйма.
Аллелюя, Аллелюя, Аллелюя!