1. Хто пад апеку Пану аддаецца,
На Яго сэрцам шчырым спадзяецца,
Мець ў жыцці будзе абаронцай Бога
Яму не прыйдзе ў жыцці трывога.
2. Ён цябе з сеці лоўцы вызваляе,
І ад заразы свету ачышчае.
У цені крылаў захавае вечна,
Пад Яго пер’ем будзеш жыць бяспечна.
3. Бо Яго зброя - шчыт і агарожа,
Ноччу ніякі страх ўжо не трывожыць,
Не бойся стрэлаў, што ў цябе кіруюць,
Бо Сам Бог Моцны цябе уратуе.
4. Тысячы злосных ворагаў паляжа
Каля цябе і слова ўжо не скажа.
І ты ў здіўленні убачыш вачыма,
Як помста грэшым прыйдзе неадхільна.
5. Бо кажаш Пану: «Ты - мая надзея»,
Ён - Ўсемагутны, што паўсюдна вее.
Зло ўжо не прыйдзе да твайго пакою,
Будзе ён знакам моцы й супакою.
6. Анёлам скажа пільнаваць дарогі,
Якімі ходзіш, не пашкодзіш ногі.
Рукі святыя працягнуць рупліва
І будзеш жыць ўжо ўсё жыццё шчасліва.