1. Збаўца свету, завітай,
Нам з'яўленне бачыць дай.
Хай жа дзівіцца зямля
Прыйсцю Божага Дзіця.
2. І не з семя мужа там,
А праз сілу Духа Пан
З Слова Целам стаць хацеў -
Плод улоння заквітнеў.
3. Панна носіць ўжо Дзіця,
Захавана й чысціня.
Ўвысь штандары перамог,
У святыні Госпад Бог.
4. Хай з пакою выйдзе Той,
З каралеўскай чысцінёй
Волат праўды у вяках,
Каб пачаць Свой Збаўчы шлях.
5. Роўны Ты Айцу Свайму,
Творцу, Богу аднаму.
Целы нашы умацуй
І Збаўленне нам даруй.
6. Ззяюць яслі ўжо Твае,
Неба новы свет нам шле.
Хай не гасне ўноч і ўдзень
Веры нашае прамень.
7. Хрысце, свету Валадар,
Дух, што ласкі шле нам дар,
І Табе, Айцец Святы,
Хай хвала гучыць заўжды.