1. Надыходзіць Бог праўдзівы,
Валадар наш справядлівы.
Пр.: У трымценні схілім чолы,
упадзём ніц у пакоры!
2. Надыходзіць Бог сусвету,
устаноўца Запавету.
Пр.: У трымценні схілім чолы,
упадзём ніц у пакоры!
3. Надыходзіць Пан стварэння,
дзеля нашага збаўлення.
Пр.: У трымценні схілім чолы,
упадзём ніц у пакоры!
4. Надыходзіць міласэрны,
абяцанню свайму верны.
Пр.: У трымценні схілім чолы,
упадзём ніц у пакоры!
5. Надыходзіць выканаўца
Божай волі і наш Збаўца.
Пр.: У трымценні схілім чолы,
упадзём ніц у пакоры!
6. Надыходзіць Бог наш з неба,
што пад відам скрыты хлеба.
Пр.: У трымценні схілім чолы,
упадзём ніц у пакоры!
7. Надыходзіць Бог ласкавы,
поўны велічы і славы.
Пр.: У трымценні схілім чолы,
упадзём ніц у пакоры!