А ПАСЛЯ ГРАХОЎНАГА ПАДЗЕННЯ
1. А пасля грахоўнага падзення / злітаваўся Пан усяго стварэння. / Арханёла шле для абвяшчэння.
2. "Да Марыі ў Назарэт спяшайся, / "Ласкі поўна!" — з Ёю прывітайся, — / Бог з Табою ў блаславёным часе."
3. Панна ў цішыні псалтыр чытала, / з Арханёлам Божым размаўляла, / над Святым Пісаннем разважала.
4. Арханёл той цнотай захапіўся / і з пакоры Панны Ён дзівіўся: / "Ты не бойся, Богу пакарыся.
5. Ты знайшла ў Творцы ласкаў многа, / будзеш называна Маці Бога / згодна з воляй Госпада Святога.
6. Сын Твой будзе Езусам названы / на збаўленне душаў людзкіх даны. / Ты прымі усё, Святая Панна".
7. Усё ж Марыі на душы трывожна: / "Як Тваю спазнаці волю, Божа? / Амэн", — так прамовіла прыгожа.
8. "Усё жыццё сваё таго жадала / і малітвы ў неба пасылала, / каб, як Ты прамовіў, так і стала".
9. Толькі словы гэтыя сказала / з Духа Сына Божага пачала, / мір і радасцьу сэрцы адчувала.
10. О, Святая Панна, дай нам сілы! / У радасці часы і ў дзень сумлівы / ўзглянь на нас, о Маці літасціва.
11. Просім, каб праз Матчына прашэнне / мелі мы правінаў прабачэнне, / у небе вечнаіснае збаўленне.