1. Ён жыве, наш Пан паверце,
хоць прайшоў праз браму смерці.
Збаўцу вывела з грабніцы
Божа сіла. Аллелюя!
2. Адкупіў Хрыстос Адама
І ўвесь род людскі таксама,
Адчыніў нам брамы неба
Збаўца свету. Аллелюя!
3. Вы што, варта, сцеражэце?
Перамог Ён сілу смерці!
Сам адолеў перашкоды -
Бог прыроды. Аллелюя!
4. Пан глядзіць на наша племя,
На зямлю ў святле прамення,
Так яно святлом прыбрана -
Бляскам Пана. Аллелюя!
5. Праз Тваё з мёртвых паўстанне
Дай грахоў нам дараванне,
Каб з Табой жыць вечна Пане,
Аллелюя. Аллелюя!