1. На зямлю спусціце з неба
Збаўцу да нас, аблокі.
Ад грахоў свет нешчаслівы
Клікаў з начы глыбокай.
Свет пракляты быў праз Бога,
Панам чорт стаў, смерць. трывога,
А цяжар людзкіх грахоў
Не пускаў з тых кайданоў.
2. Ды Айцец меў злітаванне
Над беднай людской доляй:
Стаўся Сын ахвяраваннем,
Каб споўнілася воля.
На зямлю Анёл зыходзіў
І Марыі так даводзіў,
Што праз Духа Святога
Зачне Божага Сына.
3. Панна са святой пакорай
Слухае голас смелы,
І прымае, бо ад Бога
Станецца Слова Целам.
Весяліся, род Адамаў.
Збаўца змые твае плямы.
Пекла страціць сваю моц -
Смерць Ён кіне смела ў ноч.