1.Дзева Святая Сына калыхала,
шчыра, з любоўю так Яму спявала:
"Люленькі люлі, Ты, маё Дзіцятка,
люленькі люлі, Кветка - Немаў -лятка"
2. З неба Анёлы на зямлю прыбудзьце
І супакою вестунамі будзьце.
Люленькі — люлі, Божа — наша Сонца.
Люленькі — люлі, Валадар бясконцы.
3. Богу спявайце ўсе зямныя дзеці,
Хай Божа радасць у сэрцах вашых свеціць.
Люленькі - люлі, мілы наш Збавіцель.
Люленькі — люлі, свету Адкупіцель.