Дух Пана Бога на мне,
Бо Пан намасціў мяне і паслаў
Абвяшчаць дабравесце,
Убогім прынесці радасці вестку,
Спалоненым вызваленне!
Каб лагодзіць боль зламаных сэрц,
Зняволеным даць шчасную долю.
Прыпомніць дзень Божай адплаты,
Абвесціць год ласкі Пана!
Суцешыць каб засмучаных,
Каб радасць даць тым, хто плача!
Даць ім вянок замест попелу,
І песні хвалы замест спеваў жальбы!
Т.: паводле Іс 61.1-3;
м.: «Ruach Adonai Alai», адаптацыя: кс. Тадэвуш Крыштопік