1. 1.Люлі, мой Езусе, мілы Сыночак,
Спі, мая Кветачка, мой Галубочак.
Люлі, мой Езусе, люленькі люлі,
А Ты суцеш з плачу Сына, Матуля.
2. Закрый стамлёныя плачам павекі,
Вусны суціш Свае на час хоць нейкі.
Люлі, мой Езусе, люленькі люлі,
А Ты суцеш з плачу Сына, Матуля.
3. Люлі, цудоўны мой, мілы Анёлак,
Кветка, якой няма ў свеце роўнай.
Люлі, мой Езусе, люленькі люлі,
А Ты суцеш з плачу Сына, Матуля.
4. Люляй жа, Ружачка найпрыгажэйша,
Люляй жа, Лілея найаздабнейша.
Люлі, мой Езусе, люленькі люлі,
А Ты суцеш з плачу Сына, Матуля.
5. Спі, ясна Зорачка, што ззяе дзіўна
Ты — наша Сонейка, наш Бог праўдзівы.
Люлі, мой Езусе, люленькі люлі,
А Ты суцеш з плачу Сына, Матуля.
6. У неба краіне ўсе хочам быць мы,
І на зямлі Цябе прагнем любіць мы.
Люлі, мой Езусе, люленькі люлі,
А Ты суцеш з плачу Сына, Матуля.