1. Пад Твае прыходзім дзверы
Шчырым сэрцам, поўны веры,
Што пад відам скрыты хлеба,
Ты ёсць Бог праўдзівы з неба.
2. Зразумець нам трудна гэта,
Каб Сын Божы — Збаўца свету
Аж так скрыўся ўсім на дзіва
I ў Гостыі жыў праўдзіва.
3. Міласць Бога заяснела,
Як змяніў хлеб ў сваё цела —
Нам пакінуў спажываці,
Каб праз гэта нас збаўляці.
4. Несмяротны, моцны Божа,
Зразумець Цябе хто можа?
Ты для грэшных справядлівы
I для добрых міласцівы.
5. Хоць Анёлы ў небе блізка,
Прад Табою паўшы нізка,
Усцяж на твар Твой спаглядаюць,
Чым ёсць Бог аднак, не знаюць.
6. І анёлам Бог спрадвеку
Так не даў, як чалавеку!
Прыступаць да Бога смела,
Спажываць Ягона цела.
7. Я таго нягодзен, Пане,
Каб ва мне меў прабыванне —
Скажы толькі адно слова,
I душу мне збавіш знова.
8. Б’ю паклоны прад Табою,
Ласку май над грэшным мною.
Хай жывы з Табою, Панам,
Аж на векі вечны. Амэн.