1.Змілуйся, Божа, над грэшным народам,
Ён Цябе просіць у часе пакуты,
Выслухай нашы малітвы ласкава,
Бо іх узносім мы скрушаным сэрцам.
2. Ведаеш Ты нашу волю і слабасць,
Бачыш глыбіні душы чалавечай,
Дык пакажы ўсім Сваю міласэрнасць,
Хто прад Табою стаіць у пакоры
3. Нават, калі вельмі моцна зграшылі,
Выбач, бо толькі Табе давяраем;
Вылечы хворых, якіх прыгнятаюць
Грэху цяжары і слабасць людская
4. Дай сілы, просім, у часе пакуты,
Каб мы ачысцілі цела і думкі,
Злыя спакусы няхай нас пакінуць,
Да вечнай згубы хай нас не штурхаюць.
5. Божа Спрадвечны, у Тройцы адзіны,
Дай, каб пакутаю і вырачэннем
Мы заслужылі Тваё прабачэнне
І праслаўлялі Цябе са святымі. Амэн.